Беларускія алімпійцы вярнуліся на радзіму
  2014-02-25 08:13:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларускія алімпійцы вярнуліся на радзіму. Спартсменаў спецрэйсам даставіў прэзідэнцкі самалёт. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

На роднай зямлі новых беларускіх герояў павітала рота ганаровай варты і аркестр. Для сустрэчы ў аэрапорце сабраліся родныя алімпійцаў, блізкія ім людзі , а таксама дзесяткі балельшчыкаў - словам, усе , хто неабыякавы да беларускага поспеху. А дарога да аэрапорта, ды і сам Мінск упрыгожаны білбордамі з выявамі трыумфатараў Сочы - Дар'і Дамрачовай, Алы Цупер, Антона Кушніра і Надзеі Скардзіна .

Пераможцаў і прызёраў Алімпіяды , а таксама трэнерскі склад беларускай каманды будуць ушаноўваць ў Палацы Незалежнасці - спартсменаў прыме ў сябе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Для беларускай зборнай гэта Алімпіяда стала самай паспяховай за ўсю суверэнную гісторыю. Беларусы заваявалі 6 узнагарод - 5 залатых і 1 бронзавую. У агульным медальным заліку Беларусь на 8- м месцы з 88 краін , якія ўдзельнічалі ў Алімпіядзе. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040