Міністр камерцыі КНР упэўнены ў ажыццяўленні 7,5- працэнтнага росту знешняга гандлю краіны ў гэтым годзе
  2014-03-07 15:55:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр камерцыі КНР Гаа Хучэн прасякнуты ўпэўненасцю, што ў бягучым годзе Кітай дасягне 7,5-працэнтнага росту знешняга гандлю. Свой аптымізм ён тлумачыць паляпшэннем стану сусветнай эканомікі і павышэннем канкурэнтаздольнасці айчынных прадпрыемстваў.

"Міжнародны попыт будзе расці павольна, таму што сусветная эканоміка, асабліва эканоміка развітых краін , яшчэ аднаўляецца", - адзначыў сёння міністр на прэс - канферэнцыі ў рамках 2-й сесіі УСНП 12- га склікання.

Хоць эканомікі з пачатковым рынкам запавольваюцца, але іх асноў дастаткова для пераадолення існуючых цяжкасцяў , адзначыў ён.

Паводле яго звестак, пасля глабальнага фінансавага крызісу айчынныя знешнегандлёвыя прадпрыемствы зрабілі ўдалыя змены ў сваёй працы, і гэтыя пераўтварэнні павысілі іх канкурэнтаздольнасць.

"Комплексны аналіз міжнароднага рынку дае нам поўную ўпэўненасць у дасяжнасці вызначанага 7,5- працэнтнага росту знешняга гандлю ў 2014 годзе" , - заявіў Гаа Хучэн.

Паводле дадзеных кітайскай мытні, агульны аб'ём знешняга гандлю КНР у 2013 г. упершыню перасягнуў мяжу ў 4 трлн. дол. ЗША і дасягнуў 4,16 трлн. дол. , павялічыўшыся на 7,6 прац. у параўнанні з узроўнем папярэдняга года.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040