Кітай абяцае абараняць сваю тэрыторыю
  2014-03-08 16:36:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай поўны рашучасці абараніць "кожную пядзю сваёй тэрыторыі" і гатовы вырашаць тэрытарыяльныя і марскія спрэчкі з іншымі дзяржавамі мірным шляхам, заявіў сёння кіраўнік МЗС КНР Ван І.

"Мы не будзем патрабаваць таго, што нам не належыць, але мы абавязкова адстаім кожную пядзю сваёй тэрыторыі", – падкрэсліў кітайскі міністр на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП.

"Мы ніколі не будзем крыўдзіць малыя краіны, але мы не прымем пачварных паводзін", – адзначыў ён.

Кітай гатовы разглядаць тэрытарыяльныя і марскія спрэчкі з іншымі дзяржавамі на аснове павагі гістарычных фактаў і міжнароднага права праз мірныя і раўнапраўныя кансультацыі і перамовы. "Такая наша пазіцыя не ніколі не памяняецца", – запэўніў міністр. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040