На сесіі УСНП павышаная ўвага надаецца пытанням барацьбы з карупцыяй у КНР.
Намеснік дырэктара Бюро па барацьбе з карупцыяй і хабарніцтвам Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР Чжань Фулян адзначыў, што паводле апошніх даных, доля злачынстваў, звязаных з хабарамі, павялічваецца штогод. Зараз на іх прыпадае каля 40% агульнай колькасці правапарушэнняў па краіне. У бліжэйшы час бюро мае намер удасканаліць метады антыкарупцыйнай барацьбы, каб не проста раскрываць службовыя злачынствы, а ведаць, як іх прадухіляць.
Гэта вельмі няпростая задача, адзначыў Чжань Фулян і дадаў, што ў апошні час вырасла колькасць транснацыянальных злачынстваў. У цэлым бюро расследавала 38 тыс. "карупцыйных" спраў з удзелам буйных кітайскіх чыноўнікаў.
Згодна з дзеючымі нормамі крымінальнага кодэкса КНР, у дачыненні да злоўленых на хабарах чыноўнікаў прысуды жорсткія: велізарныя тэрміны турэмнага зняволення або смяротнае пакаранне. Паводле слоў экспертаў, карупцыя ў КНР па-ранейшаму высокая, аднак колькасць саміх хабарнікаў паступова памяншаецца. - Р -