Экалагічна чыстае выкарыстанне вугалю - адзін са шляхоў барацьбы са смогам, прызнаюць дэпутаты УСНП
  2014-03-11 16:54:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нерацыянальная структура энергетычнага балансу - адна з асноўных прычын узнікнення праблемы смогу, што стала адной з найбольш балючых для Кітая ў плане аховы навакольнага асяроддзя. І ва ўмовах , калі высокая залежнасць краіны ад вугалю, доля якога складае больш за 60 працэнтаў у аб'ёме спажывання разавых энерганосьбітаў , выхад варта шукаць ва ўкараненні экалагічна чыстых вугальных тэхналогій. Такога меркавання прытрымліваюцца дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / ад "вугальных" рэгіёнаў і галіны краіны.

Правінцыя Шаньсі / Паўночны Кітай / - нацыянальны лідар па здабычы вугалю з запасамі яго ў памеры 267.4 млрд. тон. Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў "дамагчыся прарыву" ва ўжыванні чыстых вугальных тэхналогій, калі на днях падчас групавой дыскусіі заслухаў думкі дэпутатаў адносна дакладу аб рабоце ўрада .

Шаньсі - рэгіён , самы блізкі да энергарынку Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй, адзначыў дэпутат Чжу Сяамін , які ўзначальвае правінцыйны Камітэт па кантролі і рэгуляванні выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. Ён не сумняваецца, што , адмовіўшыся ад традыцыйнай практыкі пастаўкі вугалю і электраэнергіі і перайшоўшы на пастаўку газу і гаручага, які атрымліваецца на аснове перапрацоўкі вугалю, Шаньсі атрымае магчымасць не толькі выканаць задачы па энергапастаўках , але і зрабіць запатрабаванымі нізкаякасныя гатункі вугалю.

Вадкае паліва з вугалю экалагічна нашмат бяспечней, чым нафта, адзначыў у сваю чаргу старшыня праўлення горназдабыўной карпарацыі "Луань" / прав. Шаньсі / дэпутат Лі Цзіньпін. У параўнанні з традыцыйнымі нафтапрадуктамі - бензінам і дызельным палівам - "вугальная" нафта дазваляе разлічваць на істотнае скарачэнне выкідаў вокісаў азоту і ўзважаных часціц , растлумачыў прадпрымальнік.

У Кітаі , чый рэсурсны патэнцыял характарызуецца багатымі залежамі вугалю і беднымі запасамі прыроднага газу, шырокія перспектывы мае і "вугальны" газ. Як адзначаюць эксперты , газіфікацыя вугалю з дапамогай сучасных вуглехімічных тэхналогій - эфектыўны спосаб вырашэння праблемы лішку вуглездабыўных магутнасцяў і, тым больш, праблемы дэфіцыту газу.

" Нашай краіне , напэўна , не атрымаецца ў бліжэйшай будучыні змяніць сітуацыю , калі ў структуры энергабалансу пераважае вугаль, але шукаць шляхі больш чыстага і эфектыўнага яго выкарыстання , зразумела , можна" , - сказаў Лі Цзіньпін. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040