Будаўніцтва ліній электраперадачы / ЛЭП / паміж Тыбецкім аўтаномным раёнам і правінцыяй Сычуань / Паўднёва -Заходні Кітай / пачалося ў аўторак.
Кошт праекта складзе каля 6,6 млрд. юаняў (1,08 млрд. дол. ЗША). Праект павінен быць завершаны ў першай палове 2015 года і вырашыць праблему энергетычнага дэфіцыту і перадачы электрычнасці ў частку раёнаў Тыбету. ЛЭП працягласцю 1521 км звяжа раён Чамдо Тыбету з Ганьцзы - Тыбецкай аўтаномнай акругай правінцыі Сычуань, усяго будзе пабудавана 4 падстанцыі.
Будаўніцтва праекта ўскладнено суровымі кліматычнымі умовамі, нязручнасцю аўтамабільных перавозак і ўплывам высакагорных умоў на здароўе будаўнікоў, паколькі сярэдняя вышыня будаўнічых пляцовак над узроўнем мора складае 3850 метраў .
Генеральны дырэктар Дзяржаўнай электрасеткавай карпарацыі Кітая Шу Іньбяа адзначыў, што павышаная ўвага будзе надавацца ахове навакольнага асяроддзя і абароне жывёльнага свету і асяроддзя яго пражывання. У мэтах забеспячэння здароўя будаўнікоў будзе ўстаноўлена 26 медыцынскіх пунктаў і 4 кіслародныя баракамеры -0 .. -