Кітай валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі Наньша і прылеглай да іх акваторыяй
  2014-03-31 16:23:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі Наньша і прылеглай да іх акваторыяй , заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй , адказваючы на пытанні журналістаў з нагоды падачы Філіпінамі скаргі ў арбітражны суд па кітайска-філіпінскіх спрэчках у Паўднёва-Кітайскім моры.

МЗС Філіпін 30 сакавіка правяло ў Маніле прэс -канферэнцыю, на якой міністр замежных спраў краіны Альберт дэль Разарыа заявіў, што філіпінскі бок у адпаведнасці з працэсуальнымі нормамі міжнароднага арбітражнага суда па кітайска-філіпінскіх спрэчках у Паўднёва-Кітайскім моры падаў у гэты суд скаргу.

Хун Лэй падкрэсліў , што пазіцыя Кітая па праблеме Паўднёва-Кітайскага мора з'яўляецца дакладнай і паслядоўнай, і ён валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі Наньша і прылеглай да іх акваторыяй .

Кітайскі дыпламат адзначыў , што кітайскі бок шматкроць заяўляў, што не прымае прапанаваны філіпінскім бокам міжнародны арбітраж кітайска-філіпінскіх спрэчак у Паўднёва-Кітайскім моры. Гэтая пазіцыя не зменіцца. У сувязі з пытаннямі аб суверэнітэце над астравамі і рыфамі , а таксама дэмаркацыі марской акваторыі кітайскі бок нязменна падтрымлівае ўрэгуляванне спрэчак шляхам перамоў. Гэта выразна замацавана ў Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры, падпісанай Кітаем і краінамі АСЕАН , а таксама з'яўляецца кансэнсусам , дасягнутым Кітаем і Філіпінамі ў шэрагу двухбаковых дакументаў. Філіпінскі бок павінен выконваць свае абавязацельствы.

"Кітайскі бок заклікае філіпінскі да ўсёабдымнага і эфектыўнага выканання шматкроць пацверджаных кансенсусаў і Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры, вяртанню ў правільнае рэчышча ўрэгулявання спрэчак з дапамогай двухбаковых перамоваў" , - сказаў ён. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040