Міжнародны суд ААН у Гаазе абавязаў Японію часова спыніць кітабойны промысел у Антарктыцы. Суддзі адмовіліся прызнаваць, што японская праграма палявання на кітоў у антарктычных водах носіць навукова-даследчы характар.
Як адзначыў старшыня суда ААН у Гаазе Петэр Томка, спецыяльныя дазволы, якія выдаюцца Японіі на забой кітоў, не маюць сваёй мэтай навуковыя даследаванні ў адпаведнасці з Міжнароднай канвенцыяй па рэгуляванні кітабойнай здабычы. Японія абавязана адклікаць усе існуючыя ліцэнзіі і ўстрымацца ад выдачы любых новых дазволаў.
У Токіа ўжо заявілі, што краіна выканае пастанову Гаагскага суда. - Р -