Падатковыя паслабленні для дробных і мікрапрадпрыемстваў будуць пашыраны да канца 2016 года, паведаміў сёння Дзяржсавет КНР.
Дзяржсавет таксама разглядае пытанне аб прыкметным павышэнні ніжняй мяжы даходаў, што абкладаюцца падаткам, якая цяпер складае 60 тыс. юаняў. Як паведамляецца ў заяве, распаўсюджанай пасля сённяшняга пасяджэння Джяржсавета, дробны і мікрабізнес жыццёва важныя для занятасці насельніцтва і аднаўлення рынку.
На сённяшнім пасяджэнні Дзяржсавет таксама пастанавіў, што ў 2014 годзе Кітай палепшыць меры па макраконтролі для стымулявання дзейнасці прадпрыемстваў, пашырэння ўнутранага спажывання і паляпшэння занятасці. - Р -