Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця , але лінейку праектаў трэба пашыраць. Пра гэта ў сераду заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з віцэ -прэзідэнтам ЕБРР Андрашам Шыморам .
На думку М. Мясніковіча , бакі маглі б больш актыўна прасоўваць транспартныя праекты , а таксама праграмы ў лясной і сельскай гаспадарках , для чаго ёсць усе падставы.
З 1992 года агульны аб'ём інвестыцый ЕБРР у беларускую эканоміку ацэньваецца амаль у 1,5 млрд. дол. За гэты час рэалізавана 64 праекты. На этапе ўвасаблення - праект па вытворчасці саставу гарадскога, прыгараднага і міжабласнога грамадскага электратранспарту . - 0 -