ЗША абвінавачваюць Расію ў дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне
  2014-04-09 12:36:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Работнікі расійскіх спецслужбаў займаюцца дэстабілізацыяй сітуацыі на тэрыторыі Усходняй Украіны. З падобным абвінавачваннем у адрас Расіі выступіў публічна ў аўторак дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, адзначыўшы, што гэта можа стаць падставай для паўторнага ўмяшання расійскіх УС.

Як заявіў кіраўнік амерыканскага дыпламатычнага ведамства, праводзячы 8 красавіка слуханні ў Сенаце, з РФ на тэрыторыю ўсходняй часткі Украіны пасылаюцца спецагенты, задача якіх - дэстабілізаваць сітуацыю на мясцовым узроўні, што , па словах Дж. Кэры, можа разглядацца як "супрацьзаконныя" дзеянні, якія падрываюць стабільнасць украінскай дзяржавы .

Дзяржсакратар ЗША таксама паведаміў, што ў сувязі з адкрытым удзелам расійскага боку ў сепаратысткай дзейнасці на тэрыторыі Усходняй Украіны Злучаныя Штаты "адчуваюць глыбокую занепакоенасць" - так жа, як і ў выпадку з Крымам, Расія зможа выкарыстаць фактар нестабільнасці ў якасці падставы для паўторнага ваеннага ўмяшання.

Дж. Кэры запатрабаваў ад Масквы адводу расійскіх войскаў з тэрыторыі РФ, прылеглай да ўкраінскай мяжы, а таксама адкрыта абвясціць аб недатычнасці Расіі да сепаратызму на ўсходзе Украіны. Амерыканскі дыпламат таксама выступіў з перасцярогай , заявіўшы , што, у выпадку, калі расійскі бок працягне займацца дэстабілізацыяй сітуацыі на ўкраінскай тэрыторыі, ЗША і ЕС , падрыхтаваўшыся да гэтага , зробяць больш жорсткім санкцыі супраць Расіі, у тым ліку - у дачыненні да расійскай энергетыкі, банкаўскай сферы і важных галін расійскай прамысловасці.

6 красавіка тысячы жыхароў Данецкай, Харкаўскай і Луганскай абласцей Усходняй Украіны, якія сімпатызуюць Расіі, правялі акцыі пратэсту. У Данецкай і Харкаўскай абласцях пратэстоўцы захапілі будынкі мясцовай адміністрацыі , падняўшы над імі расійскія сцягі. У Луганскай вобласці мітынгоўцы ўзялі штурмам будынак мясцовых службаў бяспекі. На наступны дзень адбылося пасяджэнне, у якім прыняло ўдзел да 50 прадстаўнікоў пратэстуючых, якія захапілі будынак адміністрацыі Данецкай вобласці. Удзельнікі яго правялі галасаванне, на якім было прынята рашэнне аб абвяшчэнні суверэннай "Данецкай Народнай Рэспублікі". На пасяджэнні таксама было абвешчана аб тым, што 11 мая ў Данецкай вобласці будзе праведзены ўсеагульны рэферэндум па пытанні яе суверэнітэту.

У панядзелак Дж. Кэры прыняў удзел у тэлефонных перамовах з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, прысвечаных украінскаму пытанню. Бакі выказалі сваю ўзаемную згоду правесці на наступным тыдні нараду з удзелам прадстаўнікоў ЗША, ЕС, Расіі і Украіны. Задача сустрэчы - урэгуляванне крызіснай сітуацыі ва Украіне. 8 красавіка С. Лаўроў публічна выступіў з аспрэчаннем абгрунтаванасці абвінавачванняў Вашынгтона з нагоды дачынення расійскага боку да правядзення буйнамаштабных акцый пратэсту ва Усходняй Украіне , назваўшы іх " паклёпніцкімі " . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040