У Японіі адбыўся буйнамаштабны мітынг супраць адмены забароны на калектыўную самаабарону
  2014-04-09 12:41:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Некалькі тысяч японцаў вечарам 8 красавіка правялі ў Токіа буйнамаштабную акцыю пратэсту супраць спроб урада Сіндза Абэ ўнесці папраўкі ў канстытуцыю і адмяніць забарону на калектыўную самаабарону.

У мітынгу і дэманстрацыі прынялі ўдзел каля 5 тыс. грамадзян са сталічнай прэфектуры Токіа-то і суседніх прэфектур і гарадоў, звыш 100 арганізацый грамадзян, а таксама многія члены парламента ад апазіцыйных партый. Арганізатары мітынгу ў пісьмовым звароце паведамілі, што ўрад Сіндза Абэ спрабуе за кошт унясення паправак ва ўрадавыя тлумачэнні канстытуцыі адмяніць забарону на права калектыўнай самаабароны, што з'яўляецца парушэннем пацыфісцкага духу 9 артыкула Канстытуцыі. У закліку таксама адзначаецца, што кабінет Сіндза Абэ пад падставе пагаршэння адносін з РК, Кітаем і іншымі суседнімі краінамі імкнецца ўмацоўваць ваенны саюз Японіі і ЗША; зняцце забароны на калектыўную самаабарону будзе азначаць, што Японія зможа ўдзельнічаць у войнах за мяжой або нават пачынаць войны.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Кэндзабура Оэ забіў трывогу з нагоды будучага Японіі пад кіраўніцтвам Сіндза Абэ. Ён паведаміў, што пацыфізм 9-га артыкула Канстытуцыі з'яўляецца ўвасабленнем японскага духу ў паслеваенную эпоху, усе дзеянні рэжыму Сіндза Абэ зараз падрываюць дух гэтай эпохі. Кэндзабура Оэ заклікаў народ дзеяннямі выказваць пратэст і супраціўленне курсу Сіндза Абэ. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040