Сі Цзіньпін сустрэўся з міністрам абароны ЗША Ч. Хейгелам
  2014-04-10 14:59:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у кітайскай сталіцы сустрэўся з міністрам абароны ЗША Чакам Хейгелам і суправаджаючымі яго асобамі.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы адзначыў , што ў мінулым годзе ён правёў сустрэчу з прэзідэнтам Баракам Абамай у штаце Каліфорнія , падчас якой было дасягнута адзінства меркаванняў па ўсталяванні кітайска - амерыканскіх адносін новага тыпу, заснаваных на ўзаемапавазе , супрацоўніцтве і ўзаемным выйгрышы. З тых часоў кіраўнікі дзвюх дзяржаў двойчы мелі сустрэчы - у Санкт - Пецярбургу і Гаазе. У цяперашняй складанай міжнароднай абстаноўцы сфера кітайска - амерыканскага супрацоўніцтва пашыраецца , міжармейскія сувязі -- важная частка міждзяржаўных адносін. Бакі павінны іх развіваць у рамках будаўніцтва новага тыпу адносін паміж буйнымі дзяржавамі . Неабходна кіравацца прынцыпам адмовы ад канфрантацыі, а таксама паважаць адно аднаго, яшчэ больш актыўна прасоўваць практычнае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах , эфектыўна кантраляваць рознагалоссі і адчувальныя праблемы ў мэтах пастаяннага забеспячэння развіцця міждзяржаўных адносін у правільным накірунку.

Кіраўнік Пентагона перадаў Сі Цзіньпіну прывітанне ад Абамы. Ён падкрэсліў , што мэта яго візіту -- прасоўванне развіцця міжармейскіх сувязяў новага тыпу. Бакі правялі актыўны , шчыры і канструктыўны дыялог. Развіццё свету ў 21- м стагоддзі ў значнай ступені залежыць ад развіцця амерыкана -кітайскіх адносін. Амерыканскі бок гатовы да ўзмацнення дыялогу з Кітаем , умацавання ўзаемадаверу і далейшага садзейнічання ўмацаванню сувязяў паміж войскамі дзвюх краін.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па праблеме Карэйскага паўвострава. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040