ЗША і Японіі не атрымалася дасягнуць дамоўленасцей па ТЦП
  2014-04-11 14:20:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
ЗША і Японіі так і не ўдалося прыйсці да кансенсусу па пытанні аб мытных пошлінах на сельскагаспадарчую прадукцыю і іншых ключавых пытаннях падчас перамоваў па Трансціхаакіянскім стратэгічным эканамічным партнёрстве / ТЦП /, якія доўжыліся 18 гадзін, што пакінула сумненні адносна надыходзячай сустрэчы ў вярхах .

Міністр фінансаў Японіі Акіра Амары і прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Майкл Фроман пасля гэтага "марафону" заявілі , што за гэтыя два дні бакі трохі прасунуліся, але ўсё яшчэ ёсць шмат рознагалоссяў з нагоды доступу на рынак тавараў сельскагаспадарчай і аўтамабільнай прамысловасці. М. Фроман заявіў , што завяршэнне перамоў па Трансціхаакіянскім стратэгічным эканамічным партнёрстве залежыць ад таго, ці адкрые Японія доступ на рынкі прадукцыі некаторых галін прамысловасці , для якіх раней доступ быў закрыты, бакі працягнуць абмеркаванне гэтых праблемных пытанняў 13 красавіка.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыбудзе ў Японію з візітам 24 красавіка і правядзе двухдзённую сустрэчу з прэм'ер -міністрам Японіі Сіндза Абэ . Гэтая сустрэча разглядаецца як магчымасць пераадолець тупік, у які зайшлі перамовы па Трансціхаакіянскім стратэгічным эканамічным партнёрстве. З гэтай нагоды Акіра Амары заявіў , што сустрэча ў вярхах паміж Японіяй і ЗША не з'яўляецца канчатковым тэрмінам , калі бакі дасягнуць дамоўленасцяў , краіны будуць імкнуцца згладзіць рознагалоссі яшчэ да гэтага . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040