У Кітаі будзе ўведзены рэжым негатыўных водгукаў у галіне імпарту харчовай прадукцыі
  2014-04-15 15:39:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне тэхнічнага і каранціннага кантролю за якасцю тавараў КНР паведаміла, што з першага ліпеня бягучага года афіцыйна ўступіць у сілу Інструкцыя па ўвядзенні рэжыму негатыўных водгукаў у галіне імпарту харчовай прадукцыі.

Па паведамленні, у мэтах забеспячэння бяспекі імпартнай харчовай прадукцыі, узмацнення сістэмы адказнасці прадпрыемстваў, якія займаюцца імпартам харчовай прадукцыі, гэта ўпраўленне распрацавала інструкцыю ў адпаведнасці з Законам КНР аб бяспецы харчовых прадуктаў і іншымі законамі.

Ведамствы іміграцыйнага і каранціннага кантролю нясуць адказнасць збору і праверкі інфармацыі, якая тычыцца бяспекі імпартных харчовых прадуктаў, стварэння банка даных аб негатыўных водгуках у галіне імпарту харчовай прадукцыі, паводле якой прыняты абмежавальныя меры ў дачыненні да адпаведных прадпрыемстваў і адпаведных імпартных прадуктаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040