Калекцыя аднаго з харбінскіх музеяў папоўнілася сотняй нанайскіх рытуальных масак
  2014-04-23 11:00:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Днямі Харбінскі інжынерны ўніверсітэт падараваў аднаму з музеяў Харбіна (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай) вялікую калекцыю татэмных масак нанайскіх шаманаў, створаных групай прафесара Чжан Лін. Маскі з рыбінай скуры выраблены адпаведна з рытуальнымі маскамі нанайскіх шаманаў і імітуюць выявы жывёл і звышнатуральных сіл.

Шаманізм – старажытная, захаваная па сённяшні дзень частка рэлігійнай культуры нацыянальных меншасцяў Паўночнага Кітая. У прыватнасці, у шанаванні культу продкаў татэмныя маскі шаманаў маюць важнае магічнае і эстэтычнае значэнне.

За апошнія гады група прафесара Чжан Лін шматкроць здзяйсняла даследчыя экспедыцыі ў месцы кампактнага пражывання нанайцаў, дзе ў непасрэдных зносінах са старымі майстрамі пераймала іх вопыт і мастацтва, збірала і апрацоўвала матэрыялы. Гэта дазволіла ёй зберагчы традыцыі і стварыць серыю масак шаманаў, якія служаць выдатным узорам вынікаў дзейнасці групы. - Р -

 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040