У Пекіне адбыўся навуковы сімпозіум па стварэнні Эканамічнага поясу Шаўковага шляху
  2014-04-23 15:53:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Удзельнікі навуковага сімпозіума па стварэнні Эканамічнага поясу Шаўковага шляху , які адбыўся ў аўторак у Пекіне , аднагалосна лічаць , што яе стварэнне спрыяе росту глабальнай эканомікі і мірнаму працэсу.

У сімпозіуме прынялі ўдзел больш за 40 навукоўцаў і чыноўнікаў з Кітая , Казахстана , Кыргызстана , Турцыі , Францыі і Германіі. Старшыня Кітайскага грамадства публічнай дыпламатыі Лі Чжаасін заклікаў зацікаўленыя бакі вучыцца адзін у аднаго, паглыбіць узаемадавер , сяброўства і ўзаемадзеянне. Паводле слоў спецыяліста Шанхайскага інстытута міжнародных праблем Ян Цземяня, для стварэння Эканамічнага поясу Шаўковага шляху патрабуюцца сумесныя намаганні Еўропы , Азіі і Афрыкі.

На сімпозіуме таксама выступілі з прамовамі прадстаўнікі ЕС і Казахстана. Яго ўдзельнікі падкрэслілі неабходнасць будаўніцтва Эканамічнага поясу Шаўковага шляху на аснове роўнасці, супрацоўніцтва, выгады і ўзаемавыйгрыша, узаемнай талерантнасці ў сферы культуры. Акрамя таго , зацікаўленыя ў гэтым працэсе бакі павінны вучыцца адно ў аднаго.

На форуме быў вылучаны шэраг прапаноў, якія тычацца мытных пошлін і будаўніцтва інфраструктуры. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040