З 1905 да 1945 гады Японія паэтапна ажыццяўляла маштабную эміграцыю насельніцтва ў Паўночна-Усходні Кітай, якая нярэдка суправаджалася гвалтоўным захопам зямель і маёмасці мясцовых сялян. Пра гэта сведчаць абнародаваныя ў правінцыі Цзілінь архіўныя дакументы.
Цзілінскі правінцыйны архіў завяршыў працу па сістэматызацыі матэрыялаў, знойдзеных падчас будаўнічых работ у горадзе Чанчунь у пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У некаторых дакументах утрымліваюцца згадкі пра міграцыйную агрэсію Японіі.
У 1932-37 гадах адбывалася 6 этапаў японскай масавай эміграцыі, пра што сведчыць падрабязная зводная табліца з указаннем, дзе былі размешчаны эмігранты, іх колькасць і інш. Дакументы фіксуюць факты буйнамаштабнага захопу японцамі зямель Паўночна-Усходняга Кітая, сведчаць аб спробе мілітарысцкай Японіі з дапамогай эміграцыі змяніць склад насельніцтва Паўночна-Усходняга Кітая і ператварыць гэты рэгіён у сваю тылавую базу, адзначыла архіўны эксперт Гаа Ін. - Р -


















