Сёлета Пекінскае аўташоу, якое закрылася ў мінулы аўторак, наведала рэкордная колькасць людзей – 852 тыс. чалавек. Апрача аўтааматараў, выставу наведала небывалая дагэтуль колькасць журналістаў: падзею асвятлялі 14 тыс. прадстаўнікоў СМІ з больш чым 40 краін.
Сёлета на Пекінскім аўтасалоне, у якім прынялі ўдзел больш за 2 тыс. прадпрыемстваў з 14 краін свету, было прадстаўлена 1134 аўтамабілі.
Пекінскі аўтасалон праводзіцца раз у два гады і мае больш чым 20-гадовую гісторыю. За гады свайго існавання ён паспеў заваяваць рэпутацыю аднаго з вядучых сусветных аўташоу. - Р -