Пышнае асвятленне, рэалістычны малюнак сцэн падводнага жыцця, арыгінальная канструкцыя - і невялікі пакой у інтэрнаце імгненна ператварыўся ў «падводны свет». Нядаўна ў сетцы з'явілася серыя фатаграфій мужчынскага інтэрната інстытута Міньцзян , якая атрымала мноства водгукаў Інтэрнэт -карыстальнікаў.
На фотаздымках бачны выявы насельнікаў падводнага свету, сіні акіян і глыбокія тоны , якія стварылі «падводны свет» як сон. Гэта творчасць першакурсніка інстытута Міньцзян Лінь Хунхуэя .
«Такі план у мяне нарадзіўся яшчэ ў мінулым семестры, і ўсяго тыдзень быў выдаткаваны ад закупкі матэрыялаў да канчатковага завяршэння» , - сказаў Лінь Хунхуэй , які захапляецца мастацтвам і з дзяцінства любіць майстраваць і маляваць . У побыце ў яго залатыя рукі . «Усе драўляныя дошкі , люстру , цвіковы пісталет і іншыя прылады , набытыя ў Інтэрнэце , я сабраў сам. На ўсё гэта выдаткаваў амаль тысячу юаняў» , - дадаў Лінь. - 0 -