Спроба японскага ўрада ўнесці змены ў канстытуцыю краіны падпала пад крытыку
  2014-05-04 15:15:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каля 60 мясцовых парламентаў Японіі падалі ў цэнтральны парламент краіны пісьмовыя заўвагі адносна намераў японскага ўрада на чале з Сіндза Абэ ўнесці змены ў канстытуцыйныя тлумачэнні, выказаўшы пярэчанні супраць такога намер і выклаўшы сваю абачлівую пазіцыю па гэтым пытанні.

У суботу ў розных гарадах краіны адбыліся мітынгі, прысвечаныя 67-й гадавіне абвяшчэння Канстытуцыі Японіі. У мітынгу ў Токіа прынялі ўдзел каля 3,7 тыс. чалавек, яны выказалі свой пратэст супраць спробы Сіндза Абэ ўнесці папраўкі ў канстытуцыйныя тлумачэнні і зняць забарону з права на калектыўную самаабарону.

Паводле паведамлення японскіх СМІ, партыя "Камэйто", якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю, таксама выказала абачлівую пазіцыю па пытанні зняцця забароны з права на калектыўную самаабарону. Старшыня Камуністычнай партыі Японіі Кадзуа Сіі на мітынгу ў Токіа адзначыў, што, нягледзячы на заявы ўрада аб абмежаваным выкарыстанні права на калектыўную самаабарону, у выпадку адмены канстытуцыйных абмежаванняў з'явіцца магчымасць свабоднага пашырэння маштабаў выкарыстання гэтага права.

Па паведамленні агенцтва "Кіёда Цусін", Сінза Абэ, які знаходзіцца ў Партугаліі з візітам, у суботу ўвечары сказаў суправаджаючым яго японскім журналістам, што дата правядзення пасяджэння кабінета міністраў па пытанні аб унясенні паправак у канстытуцыйныя тлумачэнні адносна права на калектыўную самаабарону пакуль не вызначана. Важна тое, каб кіруючыя партыі дасягнулі адзінства меркаванняў, а з улікам існуючай сітуацыі для гэтага спатрэбіцца досыць доўгі час. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040