У Кітаі конкурс прыгажосці пройдзе ў пустыні
  2014-05-05 13:50:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урачыстасць прыгажосці ў пустыні? Гэта казка становіцца рэальнасцю на курорце Сяншавань, што ва Унутранай Манголіі на поўначы Кітая. Тут у чэрвені бягучага года правядуць міжнародны конкурс прыгажосці сярод манголак. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Сіньхуа» паведамілі ў мясцовым упраўленні турызму.

Арганізатары чакаюць канкурсантак з Кітая, Манголіі і Расіі. Рэгістрацыя бясплатная. Тыя ўдзельніцы, якія выйдуць у паўфінал, змогуць падрыхтавацца да фіналу са спецыялістамі. Заключны этап спаборніцтва супадае па часе з пятым міжнародным фотафестывалем, які праводзіць курорт, таму на свяце маладосці і прыгажосці будуць працаваць вядомыя кітайскія і замежныя фотамастакі.

Апрача звычайнага для любога конкурсу прыгажосці выхаду ў свабоднай вопратцы, вячэрніх сукенках і купальніках, канкурсанткі таксама пакажуць сябе ў мангольскіх нацыянальных строях.

Арганізатарам мерапрыемства выступае курорт Сяншавань, які знаходзіцца ў самым сэрцы пустыні. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040