У паўднёвыя правінцыі Кітая , якія 8-11 мая сур'ёзна пацярпелі ад праліўных дажджоў і паводак , з 13- га чысла можа вярнуцца непагадзь. Цэнтральная метэастанцыя КНР папярэджвае аб моцных ападках, якія рухаюцца на гэту тэрыторыю.
Па стане на 14 гадзін 12 мая, у прав. Гуандун перапынены рух па 6-ці аўтадарожных магістралях. У прыватнасці, у г. Шэньчжэнь , дзе 11 мая колькасць ападкаў з 6 раніцы да 10-й вечара, у сярэднім, дасягнула 226 мм , дарогі моцна затапіла і ўзніклі пробкі . Чыгуначны і паветраны транспарт таксама адчулі на сабе ўплыў непагадзі.
У Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне ў выніку праліўных дажджоў, якія ахапілі 22 паветы, пацярпелі 261,3 тыс. чалавек , 2 чалавекі загінулі.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, з сённяшняга дня ў Паўднёвым Кітаі зноў чакаюцца моцныя дажджы. Колькасць ападкаў можа дасягнуць 120 мм . -0 -