У горадзе Шэньчжэнь, размешчаным на поўнач ад САР Сянган, грамадскасці ўпершыню прадставілі першае кітайскае міліцэйскае падраздзяленне вулічнага ўзроўню па барацьбе з тэрарызмам.
Яно налічвае 20 чалавек, у тым ліку 2-х жанчын. Большасць з членаў падраздзялення – ветэраны. Яны адказваюць за падтрыманне сацыяльнай стабільнасці, барацьбу з тэрарызмам і рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі на вуліцы Ціншуйхэ ў Шэньчжэне правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай / .
Падраздзяленне мае браніраваныя транспартныя сродкі для ўрэгулявання надзвычайных сітуацый і медыцынскі персанал.
Яно было створана ў красавіку і прайшло 20-дзённы курс падрыхтоўкі.
У Гуяне правінцыі Гуйчжоу і Пекіне былі ўзмоцнены меры бяспекі. Ваенныя сілы і паліцэйскі спецназ ажыццяўляюць сумеснае патруляванне на вуліцах пасля шэрагу жорсткіх нападаў . - 0 -