ЕС пералічыў першы транш Украіне
  2014-05-21 11:05:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Еўрапейскі саюз перавёў Украіне першы транш доўгу на 100 млн. еўра, распачаўшы такім чынам праграму фінанасавай дапамогі.

Гэта дапамога – частка праграмы макрафінансавага садзейнічання Украіне. Чакаецца, што яшчэ 500 млн. еўра будуць пераведзены ў бліжэйшыя некалькі тыдняў пасля таго, як будуць завершаны ўсе неабходныя фармальнасці, у прыватнасці, ратыфікацыя парламентам Украіны мемарандума аб узаемаразуменні і пагадненні аб запазычанні.

Паралельна з выплатай доўгу віцэ-старшыня Еўракамісіі Слім Калас знаходзіцца ў Кіеве для правядзення серыі сустрэч з украінскімі ўладамі, каб абмеркаваць праграму Міжнароднага валютнага фонду і правядзенне адпаведных эканамічных рэформ.

Праграма МВФ – частка пакета дапамогі Украіне, абвешчанага Еўракамісіяй 5 сакавіка і ўхваленага Еўрапейскім саветам на наступны дзень, паведамляецца ў заяве ЕС. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040