Філіпіны і В'етнам дамовіліся ўмацоўваць стратэгічнае партнёрства
  2014-05-22 11:04:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Філіпін Бенігна Акіна III і прэм'ер-міністр В'етнама Нгуен Тан Зунг пагадзіліся працаваць над развіццём стратэгічнага партнёрства і далейшым умацаваннем супрацоўніцтва на моры і ў сферы абароны.

Нгуен Тан Зунг, які знаходзіцца на Філіпінах з трохдзённым візітам, правёў сустрэчу з філіпінскім прэзідэнтам у прэзідэнцкім палацы.

Акіна III сказаў , што з прэм'ер-міністрам В'етнама яны правялі прадуктыўную дыскусію па далейшым развіцці двухбаковых адносін. Яны таксама абмеркавалі шляхі ўмацавання абароназдольнасці для рэагавання на выклікі бяспекі.

"Мы абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў сферы турызму , у тым ліку, развіццё круізнага турызму" , - сказаў ён.

Акіна III і Нгуен Тан Зунг таксама прыйшлі да згоды павялічыць аб'ём двухбаковага тавараабароту да 3 млрд. долараў да 2016 года .

"Мы таксама пацвярджаем , што супрацоўніцтва на моры - аснова двухбаковых адносін. Мы згодны працягваць пастаянны абмен меркаваннямі і каардынацыю пазіцый" , - сказаў, у сваю чаргу, в'етнамскі прэм'ер .

Два лідара таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў эканамічнай , гандлёвай, інвестыцыйнай і іншых сферах. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040