У Ханчжоу нанялі на працу «сучаснага Марка Пола» з гадавым заробкам 40 тысяч еўра
  2014-05-23 16:50:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветна вядомы італьянскі падарожнік 13 стагоддзя Марка Пола назваў Ханчжоу «самым выдатным горадам у свеце», што прыцягнула сюды вялікую колькасць еўрапейцаў. Праз 700 гадоў, «новы Марка Пола» па-ранейшаму атрымлівае асалоду ад прыгажосці гэтага горада, атрымліваючы за гэта гадавы аклад у памеры 40 тысяч еўра.

20 мая малады чалавек са Швейцарыі Ліам Бэйтс (кітайскае імя Лі Му) афіцыйна ўступіў на пасаду «сучаснага Марка Пола» ў Ханчжоу. За гэты год ён будзе выконваць абавязкі кансультанта па турызме Ханчжоу і павялічваць папулярнасць горада ў свеце, дзяліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад гэтага месца.

У сакавіку 2013 года муніцыпальны камітэт па турызме Ханчжоу пачаў пошукі «сучаснага Марка Пола – Доктара Ханчжоу». Падчас гэтага глабальнага мерапрыемствы сваю кандыдатуру прапанавалі 25924 чалавекі, пераможца заключыў працоўны кантракт з гадавым акладам 40 тысяч еўра.

Паводле правіл, «сучасны Марка Пола» павінен адпавядаць наступным крытэрам: быць прыхільнікам замежнай сацыяльнай платформы Ханчжоу, за адзін год завяршыць усе культурныя гульні і мерапрыемствы ў Ханчжоу, зарабіўшы на гэтым пэўныя балы; быць актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак, ствараць крэатыўныя відэаролікі, мець добры маркетынгавы план для глабальнай раскруткі Ханчжоу.

Пераможца конкурсу Лі Му прыехаў у Кітай у 16-гадовым узросце, ён навучаўся кітайскім баявым мастацтвам, гумарыстычным дыялогам «сяншэн» , гульні на эрху, вывучаў кітайскую мову.

У рэйтынгу самых папулярных у Кітаі месцаў для падарожжаў найбуйнейшага ў свеце сайта аб падарожжах TripAdvisor Ханчжоу два гады запар займаў першае месца. Апрача таго, горад мае найбольшую колькасць запытаў наконт кітайскіх гарадоў у пошукавай сістэме Google. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040