Да канца бягучага года ў маштабе ўсёй краіны будзе выведзена з эксплуатацыі 6 млн. аўтамашын з высокім узроўнем забруджвання. У прыватнасці, на Пекін, Цяньцзінь і правінцыю Хэбэй прыпадзе каля 20% вызначанай колькасці. Такая задача прадугледжана ў Плане дзеянняў па энергазберажэнні, памяншэнні выкідаў забруджвальных рэчываў і нізкавугляродным развіцці на 2014-2015 гг., апублікаваным Дзяржсаветам КНР.
Паводле плана, вываду з эксплуатацыі падлягаюць найперш бензінавыя і дызельныя аўтамабілі, якія не адпавядаюць дзяржстандарту. У плане таксама паведамляецца, што да канца 2015 года ў Кітаі будуць выведзены з эксплуатацыі ўсе зарэгістраваныя да 2005 года аўтамабілі названай катэгорыі ў рэгіёне па ўмоўнай лініі Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і ў дэльтах рэк Янцзы і Чжуцзян.
Па выніках даследавання Пекінскага ўпраўлення па ахове навакольнага асяроддзя, аўтамабільныя выхлапы складаюць 31,1% агульнага аб'ёму выкідаў забруджвальных рэчываў у кітайскай сталіцы.
У бліжэйшыя два гады інтэнсіўнае паніжэнне аўтамабільных выхлапаў стане важным зместам Плана па энергазберажэнні, памяншэнні выкідаў забруджвальных рэчываў і нізкавугляродным развіцці, які рэалізуецца ў Кітаі. - Р -