ААН гатова працягваць супрацоўніцтва з Беларуссю па адраджэнні тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта ў чацвер заявіла адміністратар Праграмы развіцця ААН / ПРААН / Хелен Кларк , наведваючы горад Ветку.
Намеснік Генеральнага сакратара ААН пазнаёмілася з экспазіцыяй мясцовага музея стараверскай культуры і беларускіх традыцый. У свой час гэта ўстанова атрымала грант Праграмы. Таксама Х. Кларк пагутарыла з прадстаўнікамі рэгіёнаў , у якіх рэалізоўваліся праекты ПРААН, каб ацаніць іх эфектыўнасць і вызначыць напрамкі далейшага супрацоўніцтва.
"Цяпер мы дасягнулі таго этапу, калі сама Беларусь і яе асобныя тэрыторыі могуць падзяліцца ўласным вопытам пераадолення наступстваў трагедыі з іншымі краінамі свету. Гэта будзе своеасаблівая даніна падзякі за прадастаўленую міжнародную дапамогу. І мы будзем рады падтрымаць Беларусь у распаўсюджванні вопыту ў пераадоленні таго, што здарылася, і таго, што было зроблена " , - заявіла Х. Кларк. - 0 -