Кітай вітае намаганні Ірана па вырашэнні ядзернай праблемы шляхам дыялогу
  2014-06-05 14:26:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай вітае намаганні, якія прыкладаюць іранскія ўлады для вырашэння ядзернай праблемы шляхам дыялогу. З падобнай заявай выступіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў МАГАТЭ пастаянны прадстаўнік КНР у аддзяленнях ААН і іншых міжнародных арганізацый у Вене Чэн Цзін'э.

Іран ужо ажыццяўляе шэраг мерапрыемстваў, узгодненых з МАГАТЭ ў лютым бягучага года, падкрэсліў Чэн Цзін'э. Больш за тое, іранскія ўлады выконваюць адпаведныя мерапрыемствы, прадугледжаныя планам сумесных дзеянняў.

Афіцыйны прадстаўнік кітайскіх уладаў таксама падкрэсліў, што КНР вітае намаганні іранскага боку па вырашэнні ядзернай праблемы шляхам дыялогу і заклікае Іран да далейшага ўмацавання супрацоўніцтва з МАГАТЭ. З улікам вынікаў перамоў, кожны бок дэманструе палітычную волю да найхутчэйшага дасягнення пагаднення, але іранская ядзерная праблема – вельмі складаная, таму немагчыма пазбегнуць рознагалоссяў і цяжкасцяў падчас перамоў. У той жа час, кітайскія ўлады ўпэўнены, што для дасягнення ўзаемапрымальнага вырашэння праблемы неабходна толькі, каб кожны бок прытрымліваўся рацыянальнага і практычнага падыходу, сказаў на заканчэнне Чэн Цзін'э. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040