Эканоміка Чэмпіянату свету па футболе-2014
  2014-06-11 16:54:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Неўзабаве ў Бразіліі адбудзецца доўгачаканае адкрыццё Чэмпіянату свету па футболе-2014. Для заўзятараў па ўсім свеце чэмпіянат – спартыўная падзея вышэйшага класа, а для яго арганізатараў – велізарныя грошы і сапраўднае камерцыйнае свята.

Па падліках замежных СМІ, ЧС у Бразіліі можа прынесці ФІФА каля 4 млрд. долараў што на 25% больш, чым мінулы чэмпіянат, які прайшоў 4 гады таму ў Паўднёвай Афрыцы. ФІФА атрымлівае даходы пераважна ад правоў на тэлевізійную трансляцыю, спонсарства і продажу адпаведнай прадукцыі. На Чэмпіянаце свету ў Бразіліі людзі ўбачаць на арэне лагатыпы такіх кампаній, як Adidas, Emirates Airlines, Sony, Hyundai, Coca-Cola і інш. Гэтыя гіганты ўклалі велізарныя сродкі ў рэкламу, каб пры дапамозе ўплыву футбола ў свеце павялічыць распаўсюджанне ўласнай прадукцыі.

Агульны аб'ём інвестыцый гэтага ЧС – каля 14 млрд. долараў, прыбытак і страты пакуль невядомыя. Для прымаючай краіны правядзенне ЧС часта дае штуршок эканамічнаму развіццю дзяржавы, дае ёй магчымасці для зносін на дыпламатычным і культурным узроўні. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040