Японія і Аўстралія развіваюць супрацоўніцтва ў галіне абароннай тэхнікі
  2014-06-12 16:18:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Токіа прайшла 5-я сустрэча Японіі і Аўстраліі на ўзроўні міністраў замежных спраў і міністраў абароны ў фармаце "2 +2". Бакі падпісалі дакумент, у якім замацаваны кансенсус па пытанні дасягнення пагаднення аб сумесных даследаваннях і распрацоўках абароннай тэхнікі.

У дакуменце гаворыцца пра тое, што бакі дасягнулі ўзаемаразумення па пытанні падпісання дамовы аб даследаваннях, распрацоўках і перадачы тэхналогій у галіне абароннай тэхнікі. На базе прадстаўленай Японіяй тэхнікі падводнай лодкі бакі ў наступным годзе плануюць пачаць сумеснае даследаванне ў галіне гідрамеханікі суднаў, што стане першым праектам сумесных распрацовак Японіі і Аўстраліі ў галіне абароннай тэхнікі. Паводле інфармацыі, прыведзенай "Ніпон кэйдзай сімбун" са спасылкай на міністэрства абароны Японіі, ВМС Аўстраліі маюць намер купіць у Японіі 12 неатамных падводных лодак.

У дакуменце таксама адзначаецца, што бакі вырашылі прапанаваць кіраўнікам дзвюх дзяржаў умацаваць сумеснае ваеннае навучанне, інтэнсіфікаваць стратэгічнае супрацоўніцтва ў Ціхаакіянскім рэгіёне, падняць супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі на новы ўзровень. Бакі вырашылі ў другім паўгоддзі ў Аўстраліі правесці першую кансультатыўную нараду па супрацьдзеянні кібератакам.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040