Кітай не дазволіць замежным краінам умешвацца ў справы Сянгана – МЗС КНР
  2014-06-13 10:11:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай не дазволіць іншым краінам умешвацца ў справы Сянгана. Пра гэта заявіла прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

Пасля вяртання Сянгана ў Кітай у ім захаваліся росквіт, стабільнасць і развіццё. З часам у Сянгане паўсталі некаторыя праблемы. У сувязі з гэтым кітайскі ўрад апублікаваў Белую кнігу, у якой змяшчаюцца асноўныя палітычныя курсы, якія Кітай нязменна праводзіць у дачыненні да Сянгана. Гэты мемарандум усебакова знаёміць чытача з курсам "адна дзяржава – два лады" і Асноўным законам КНР аб САР Сянган, сказала Хуа Чуньін.

Сянган – спецыяльны адміністрацыйны раён КНР. Кітай не дазволіць іншым краінам умешвацца ў справы Сянгана, бо яны цалкам адносяцца да ўнутраных спраў Кітая, падкрэсліла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства краіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040