А. Лукашэнка: беларуска-сербскае супрацоўніцтва становіцца паўнаважкім і выніковым
  2014-06-13 15:24:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуска-сербскае супрацоўніцтва становіцца больш паўнаважкім і выніковым, заявіў у чацвер у Бялградзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках праведзеных афіцыйных перамоваў з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Ніколічам.

Праграма сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі праходзіла ў два фарматы - спачатку А. Лукашэнка і Т. Ніколіч пагутарылі адзін на адзін, затым да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся члены дэлегацый. Кіраўнік Беларусі адзначыў выключна братэрскі характар беларуска-сербскіх адносін і падкрэсліў, што мэта цяперашняга візіту - максімальна выкарыстоўваць патэнцыял узаемадзеяння дзвюх краін.

Па выніках перамоваў прэзідэнты прынялі сумесную заяву, з якой вынікае, што Беларусь і Сербія маюць намер пашырыць узаемадзеянне на пляцоўцы АБСЕ. Таксама быў падпісаны пакет дакументаў аб пашырэнні беларуска-сербскіх сувязей у розных сферах, у прыватнасці мемарандумы аб развіцці зборачнай вытворчасці тэхнікі МАЗ і стварэнні вытворчасці трактароў малой магутнасці ў Сербіі і шэраг іншых. Як адзначыў А. Лукашэнка, у бліжэйшы час краіны павінны дасягнуць таго ўзроўню тавараабароту, аб якім дамаўляліся ў Мінску, - мінімум, паўмільярда долараў ЗША. -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040