У Шанхаі заснавана кітайска-канадская школа кінамастацтва
  2014-06-16 14:39:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнікі Шанхайскага універсітэта і ванкуверскай кінашколы абвясцілі аб афіцыйным заснаванні сумеснай школы кінамастацтва ў Шанхаі / Усходні Кітай /. Адпаведная заява была зроблена на Шанхайскім міжнародным кінафестывалі.

Кінашкола будзе размяшчацца на тэрыторыі падраздзялення "Яньчан" Шанхайскага ўніверсітэта. Установа будзе спецыялізавацца на падрыхтоўцы спецыялістаў пост-прадакшн для кінафільмаў і тэлепраграм. Усе праграмы будуць грунтавацца на існуючых навучальных курсах ванкуверскай кінашколы.

Чакаецца, што першая група студэнтаў у складзе 100 чалавек з Кітая і розных краін свету прыступіць да вучобы ўжо гэтай восенню. Навучэнцам будуць прапанаваны чатыры спецыяльнасці: кінавытворчасць, 3D-анімацыя і візуальныя эфекты, гукавы дызайн і мастацтва грыму. Да 2022 кінашкола будзе штогод прымаць па тысячы студэнтаў.

Прафесарска-выкладчыцкі склад навучальнай установы будзе складацца на амаль 80% з паўночнаамерыканскіх спецыялістаў і будзе ўключаць у сябе сусветна вядомых акцёраў і актрыс, у тым ліку - лаўрэатаў прэмій "Оскар" і "Эмі".

Шанхайскі універсітэт і ванкуверская кінашкола падпісалі пагадненне аб заснаванні сумеснай навучальнай установы яшчэ ў лютым 2014 года. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040