Пад Мінскам адкрыўся лагер "Мост кітайскай мовы і культуры - 2014"
  2014-06-17 10:15:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пасёлку Радашковічы, які знаходзіцца ў 45 кіламетрах ад беларускай сталіцы, пачаў сваю працу летні лінгвістычны лагер "Мост кітайскай мовы і культуры -2014". Урачыстае адкрыццё адбылося 15 чэрвеня.

Сёлета кітайскі лагер праходзіць ужо ў пяты раз, аб'ядноўваючы дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі. Для многіх з іх удзел у гэтым праекце ўжо стаў добрай традыцыяй. З 15 па 23 чэрвеня дзецям будзе прапанавана цікавая праграма па вывучэнні кітайскай гутарковай мовы, а таксама будуць праведзены розныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. З дзецьмі будуць працаваць кітайскія выкладчыкі і беларускія куратары.

Мост кітайскай мовы - гэта мост дружбы, узаемаразумення і радасці сустрэчы двух культур - кітайскай і беларускай, таму ў гэты дзень кітайскія артысты і беларускія дзеці падзяліліся адно з адным песнямі, танцамі і сваімі творчымі дасягненнямі.

Праект лінгвістычнага лагера "Мост кітайскай мовы" стартаваў у сакавіку 2010 года.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040