Па запрашэнні прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў спецыяльным самалётам у лонданскі міжнародны аэрапорт "Хітроу", пачаўшы свой афіцыйны візіт у Вялікабрытанію. Разам з ім у брытанскую сталіцу прыехала яго жонка Чэн Хун.
Як падкрэсліў Лі Кэцян, сёлета --10-ая гадавіна ўстанаўлення ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, і ў адносінах дзвюх краін наступае важны шанец для пераходу з аднаго этапу развіцця на іншы. Прэм'ер Дзяржсавета КНР адзначыў, што ён спадзяецца правесці паглыблены абмен думкамі з брытанскімі кіраўнікамі па двухбаковых адносінах і іншых пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама акрэсліць новую лінію, пракласці новы шлях і стварыць новыя імпульсы для адносін паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, каб у наступныя 10 гадоў яны маглі яшчэ больш імкліва прасоўвацца наперад.
Высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрада Вялікабрытаніі, пасол КНР у Вялікабрытаніі Лю Сяамін і іншыя афіцыйныя асобы прыбылі ў аэрапорт "Хітроу", каб сустрэць Лі Кэцяна з жонкай.
Падчас візіту прэм'ер Дзяржсавета КНР сустрэнецца з каралевай Лізаветай II, правядзе чарговую штогадовую сустрэчу з Д. Кэмеранам, выступіць з прамовай перад прадстаўнікамі навукова-даследчых цэнтраў Вялікабрытаніі, прыме ўдзел у Кітайска-брытанскім круглым стале па сусветнай эканоміцы, Кітайска-брытанскім фінансавым форуме і іншых мерапрыемствах, а таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых і іншых колаў дзвюх краін. - 0 -


















