Лі Кэцян сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II
  2014-06-18 11:31:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся 17 чэрвеня з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II у Віндзорскім замку. Бакі правялі дружалюбную гутарку.

Лі Кэцян адзначыў, што пры агульных намаганнях міждзяржаўныя адносіны развіваюцца ў правільным накірунку. Кітайскі бок мае намер сумесна з Вялікабрытаніяй прасунуць развіццё адносін паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй на карысць народаў дзвюх краін. Кітай і Вялікабрытанія --прадстаўнікі цывілізацый Усходу і Захаду, мы маем намер вучыцца адзін у аднаго для таго, каб унесці ўклад у прагрэс чалавецтва.

Ён сказаў, што каралева і каралеўскі двор Вялікабрытаніі клапоцяцца і аказваюць падтрымку развіццю адносін паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, кітайскі бок дае высокую ацэнку гэтаму. Ён вітае наведванне членамі каралеўскай сям'і Кітая і ўхваляе іх актыўную ролю ў прасоўванні развіцця адносін паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, ва ўмацаванні дружбы паміж народамі дзвюх краін.

Каралева сказала, што пасля наведвання ёю ў 1986 годзе Кітая там адбыліся велізарныя змены, дасягнута паспяховае развіццё міждзяржаўных адносін. У Вялікабрытаніі адзначаны рост колькасці кітайскіх студэнтаў і турыстаў. Умацаванне кантактаў паміж моладдзю дзвюх краін будзе спрыяць павышэнню ўзаемаразумення і дружбы. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040