Сі Цзіньпін падкрэсліў абсалютнае кіраўніцтва ваенна-паветранымі сіламі з боку КПК
  2014-06-18 11:34:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін падкрэсліў бясспрэчнае кіраўніцтва ваенна-паветранымі сіламі з боку КПК на сустрэчы з прадстаўнікамі, якія ўдзельнічаюць у 12-м партыйным з'ездзе ВПС НВАК.

Сі Цзіньпін заявіў, што ён перапоўнены ўпэўненасцю ў перспектывах ВПС НВАК.

Ваенна-паветраныя сілы павінны несці гістарычную адказнасць за стварэнне магутных сіл. Гэта істотна важна для абароны суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця дзяржавы ў новай сітуацыі, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Узмацненне кіраўніцтва з боку партыі адыгрывае асноўную ролю ў гарантыі ажыццяўлення гэтай місіі, дадаў ён.

Сі Цзіньпін запатрабаваў ад ВПС узмацняць ідэалагічныя перакананні афіцэраў і салдат, выхоўваць баявы дух і павышаць баяздольнасць, а таксама паляпшаць працоўны стыль. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040