У Кітаі павялічваецца колькасць інтэрнацыянальных шлюбаў
  2014-06-20 10:22:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія тры гады павялічылася колькасць шлюбаў, якія рэгіструюцца паміж кітайцамі і грамадзянамі іншых краін. Чакаецца, што такая тэндэнцыя будзе працягвацца ва ўмовах усё большай глабалізацыі.

Паводле даных Міністэрства па грамадзянскіх пытаннях, летась каля 55 тысяч кітайцаў ажаніліся з замежнікамі або кітайцамі з Сянгана, Аамэня і Тайваня, што на 12% вышэй, чым тры гады таму.

Прафесар Сунь Сяамэй, якая спецыялізуецца на даследаваннях пытанняў шлюбу і жанчын у пекінскім Універсітэце жанчын, паведаміла, што колькасць кітайцаў, якія заключаюць шлюбы з замежнікамі, можа быць значна большай, бо ўрад не мае даных пра кітайскіх грамадзян, якія жэняцца за мяжой.

У апошнія гады дзякуючы паведамленнях СМІ стала вядома, што кітайскія мужчыны з сельскіх раёнаў пры дапамозе незаконных шлюбных агенцтваў "купляюць" нявест з В'етнама і іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040