Вечарам 22 чэрвеня завяршыўся 17-ы Шанхайскі міжнародны кінафестываль, на якім былі ўручаны 8 "Залатых кубкаў". Грэчаская кінастужка "Маленькая Англія" атрымала ўзнагароды ў намінацыях за лепшы фільм, лепшую рэжысуру і лепшую галоўную жаночую ролю, дамогшыся ўрачыстым вечарам самай вялікай перамогі.
Фільм "Перамога" кітайскага рэжысёра Чжан Мэна атрымаў гран-пры ад журы фестывалю. Грэчаскай актрысе Пенелопе Тсіліка ўручылі прыз за лепшую жаночую ролю, а "Залаты кубак" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Тайланда Вітая Паншрынгарм.
Старшынёй журы сёлетняга кінафестывалю была кітайская актрыса Гун Лі. 9-дзённы кінафестываль прыцягнуў увагу каля 300 тыс. гледачоў , якія ўбачылі звыш тысячы лепшых айчынных і замежных кінафільмаў. - 0 -