У рамках кітайскага праекта перакідвання вады "Поўдзень-Поўнач" гэтай восенню чакаецца запуск цэнтральнага канала
  2014-06-23 15:47:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны запуск цэнтральнага канала ў рамках праекта перакідвання вады "Поўдзень-Поўнач" чакаецца цяперашняй восенню, пасля заканчэння сезона дажджоў і паводак. Пра гэта паведамілі ў пекінскай канцылярыі, якая курыруе дадзены праект.

1276-кіламетровы цэнтральны канал бярэ пачатак з вадасховішча "Даньцзянкоу" і праходзіць да Пекіна праз правінцыі Хэнань і Хэбэй. Аб'ём першай чаргі пераводу па гэтым канале прадугледжваецца на ўзроўні 9,5 млрд. кубаметраў вады ў год, у тым ліку 1,05 млрд. будзе накіроўвацца ў Пекін.

Кіраўнік канцылярыі Сунь Гашэн ацаніў як "паспяховы" ход будаўніцтва ўсіх аб'ектаў у Пекіне. Паводле яго інфармацыі, вадасховішча "Данін", напаўненне якога ідзе ў цяперашні час, ужо запоўнена 19.1 млн. кубаметраў вады; практычна завяршылася будаўніцтва паўднёвай часткі пекінскага ўчастка канала, пачатак тэставання якога чакаецца ўжо хутка. Усходняя ж частка ўчастка і шэраг іншых ключавых аб'ектаў, уключаючы рэгулюючыя басейны і водозаборные збудаванні, знаходзяцца на апошнім этапе будаўніцтва.

Даўжыня пекінскага ўчастка канала - 80 км, разліковы расход вады ў ім - 50 кубаметраў у секунду. У ліку асноўных спадарожнікавых аб'ектаў - вадаправод працягласцю каля 200 км, які рэгулюе вадасховішчы ёмістасцю 40 млн. куб. м, водозаборные станцыі агульнай магутнасцю 4 млн. куб. м у суткі, сістэмы сувязі, дыспетчарскай службы, кантролю і інш.

Чакаецца, што да канца 2020 года Пекін будзе валодаць патэнцыялам для атрымання 1,4-1,7 млрд. куб. м вады ў год. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040