Насельніцтва японскай Акінавы пратэстуе супраць намеру Сіндза Абэ зняць забарону на права калектыўнай самаабароны
  2014-06-24 11:17:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас праведзеных у японскай прэфектуры Акінава мерапрыемстваў у памяць аб праведзенай ЗША ў канцы Другой сусветнай вайны Акінаўскай аперацыі мясцовае насельніцтва правяло акцыі пратэсту і выказала занепакоенасць у сувязі з намерам урада Японіі зняць забарону на права калектыўнай самаабароны і іншымі тэндэнцыямі .

Мерапрыемствы праводзіліся ў парку горада Ітаман, дзе праходзілі самыя апошнія жорсткія баі Акінаўскай аперацыі, на цырымоніі прысутнічаў і выступіў з прамовай прэм'ер-міністр Сіндза Абэ.

У выступленні ён заявіў, што будзе прыкладаць намаганні для "пабудовы міру". Між тым, многія жыхары Акінавы выказалі занепакоенасць у сувязі з тым, што ўрад рыхтуецца зняць забарону на права калектыўнай самаабароны, узмацніць ваенны саюз з ЗША, пераносіць акцэнты ў абароне на паўднёва-заходнія тэрыторыі, уключаючы Акінаву. Адзін з тых, хто перажыў Акінаўскую аперацыю, паведаміў СМІ, што мясцовае насельніцтва выказвае глыбокую занепакоенасць тэндэнцыямі, звязанымі са здыманнем забароны на права калектыўнай самаабароны, неабходна цалкам рэалізоўваць мірную і неваенную дактрыну. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040