У Кітаі растуць продажы спартыўных латарэй
  2014-06-25 14:25:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькі ў Кітаі сапраўдных футбольных фанатаў, якія атрымліваюць асалоду ад матчаў Чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі? Адказаць цяжка, таму што многія, як аказалася, не адыходзяць ад тэлевізара падчас прамой трансляцыі турніраў толькі таму, што жадаюць як мага хутчэй даведацца, выйграюць іх латарэйныя білеты ці не.

Як паведамляе сёння Кітайскае ўпраўленне спартыўных латарэй, да Чэмпіянату свету ў Бразіліі штодзённы аб'ём продажу латарэйных білетаў у краіне складаў каля 100 млн. юаняў, а пасля 12 чэрвеня, калі пачаліся спаборніцтвы, гэты паказчык узрос у чатыры разы.

Галоўнае анлайн агенцтва па продажы спартыўных латарэй 500.com павялічыла дзённыя продажы ў 3-5 разоў у параўнанні з узроўнем, адзначаным да пачатку Чэмпіянату свету, паведаміў фінансавы дырэктар агенцтва Пань Чжэнмін.

Між тым, для аналітыкаў рэзкі рост продажаў спартыўных латарэй падчас футбольных турніраў не стаў вялікай нечаканасцю. Яны выдатна памятаюць, як у дні Чэмпіянату свету па футболе 2010 года аб'ём продажаў спартыўных латарэй у Кітаі дасягнуў 4 млрд. юаняў з ростам на 500% супраць папярэдняга года і 400% супраць папярэдняга месяца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040