Сі Цзіньпін папярэдзіў КПК аб небяспецы самаўпэўненасці
  2014-07-01 11:11:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КПК павінна пазбягаць самаўпэўненасці і ўсведамляць сваю слабасць, нягледзячы на рост адабрэння народа, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

"На працягу 93 гадоў наша партыя аб'ядноўвала людзей усіх этнічных груп, каб дасягнуць вялікага поспеху ў рэвалюцыі, развіцці і рэформах і змяніць лёс кітайскай нацыі", – сказаў сёння Сі Цзіньпін на пасяджэнні па паляпшэнні стылю работы і павышэнні маральнасці членаў КПК.

Сі Цзіньпін заклікаў да "цвярозасці" ў ацэнцы становішча КПК. "Мы павінны настойваць на строгім кіраўніцтве партыяй і сапраўды добра кіраваць ёю", – адзначыў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін таксама перадаў віншаванні ўсім членам КПК і грамадзянам з нагоды 93-годдзя КПК, якое прыпадае на 1 ліпеня. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040