З 1-га ліпеня ўводзіцца новы расклад руху на кітайскай чыгунцы
  2014-07-01 16:17:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Разам з гэтым, паскараецца рух і простых пасажырскіх цягнікоў. Напрыклад, паміж гарадамі Ханчжоу і Харбін / адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян / замест ранейшых звычайных цягнікоў будуць перасоўвацца новыя цягнікі-экспрэсы, што дазволіць скараціць час праезду на 16 гадзін 59 хвілін. У той жа час будуць курсіраваць больш палепшаныя пасажырскія вагоны, абсталяваныя сістэмамі кандыцыяніравання паветра.

Паводле інфармацыі, на канец 2013 года агульная працягласць чыгунак, якія дзейнічаюць у Кітаі, перавысіла 100 тыс. км, у тым ліку працягласць высакахуткасных чыгуначных дарог перасягнула 10 тыс. км. У жніўні 2008 года ў Кітаі была здадзена ў эксплуатацыю першая высакахуткасная чыгуначная лінія Пекін - Цяньцзінь. З тых часоў кожны год у Кітаі ўводзіліся ў эксплуатацыю новыя высакахуткасныя чыгуначныя лініі, і расклад руху цягнікоў стаў абнаўляцца адзін раз у год, а з 2013 года - два разы на год. -0 -


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040