Візіт Сі Цзіньпіна ў РК будзе спрыяць усёабдымнаму павышэнню кітайска-паўднёвакарэйскіх адносін
  2014-07-02 10:58:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Маючы адбыцца візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Рэспубліку Карэя будзе спрыяць усёабдымнаму павышэнню ўзроўню кітайска-паўднёвакарэйскіх адносін. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра замежных спраў КНР Лю Чжэньмінь на прэс-канферэнцыі.

РК, як важны сусед Кітая, з'яўляецца ўплывовай краінай у рэгіёне і свеце. За 22 гады пасля ўсталявання Кітаем і РК дыпламатычных адносін, кітайска-паўднёвакарэйскія стасункі імкліва развіваюцца. Дзве краіны ўсталявалі адносіны стратэгічнага партнёрства і актыўна супрацоўнічаюць у многіх галінах, сказаў Лю Чжэньмінь.

Паводле яго слоў, Кітай надае асаблівае значэнне кітайска-паўднёвакарэйскім адносінам і мае намер захаваць кантакты на вышэйшым узроўні з РК, умацаваць стратэгічны ўзаемны давер, паглыбіць практычнае супрацоўніцтва, актывізаваць гуманітарныя сувязі, умацаваць узаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных справах і прасоўваць устойлівае развіццё двухбаковых адносін.

Гаворачы аб праграме візіту Сі Цзіньпіна, намеснік кіраўніка МЗС КНР паведаміў, што маючы адбыцца візіт - першы выезд Сі Цзіньпіна ў РК пасля ўступлення яго на пасаду кіраўніка дзяржавы. Запланаваны яго сустрэчы з прэзідэнтам РК Пак Кын Хе, спікерам Нацыянальнага сходу, прэм'ер-міністрам Чон Хон Вонам. Ён таксама выступіць з прамовай і прыме ўдзел у гандлёва-эканамічных мерапрыемствах.

Лю Чэньмінь выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт Сі Цзіньпіна будзе спрыяць усёабдымнаму павышэнню кітайска-паўднёвакарэйскіх адносін, актывізуе супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах і ўнясе ўклад у садзейнічанне міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне і ва ўсім свеце. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040