Японскі ўрад прыняў рашэнне аб зняцці забароны на права на калектыўную самаабарону
  2014-07-02 10:59:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На пазачарговым пасяджэнні японскага ўрада была прынятая рэзалюцыя аб унясенні паправак у тлумачэнне Канстытуцыі Японіі і зняцці забароны на права на калектыўную самаабарону. Прыняцце такога дакумента азначае рэзкі паварот у абароннай палітыцы Японіі з заканчэння Другой сусветнай вайны, які прадугледжвае аднаўленне ўзброеных сіл Японіі, якія існуюць ва ўмовах шэрагу заканадаўчых абмежаванняў.

Новая рэзалюцыя японскага ўрада адхіліла "тры ўмовы выкарыстання права на самаабарону", якія падтрымлівалі ранейшыя кабінеты міністраў Японіі. У новым дакуменце ўказваецца, што ваенныя сілы могуць быць ужыты тады, калі сама Японія або краіна, з якой Японія знаходзіцца ў цесных адносінах, падвяргаецца нападу; пры гэтым, павінна таксама прысутнічаць пагроза існаванню японскай дзяржавы і так званаму праву народа краіны на жыццё і свабоду. Больш за тое, прымяненне сілы павінна быць мінімальна неабходным і не мець альтэрнатывы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040