Намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КПК Сюй Цайхоу выключаны з шэрагаў КПК
  2014-07-02 17:22:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Камуністычнай партыі Кітая Сюй Цайхоу выключаны з шэрагаў КПК. Да 2012-га года ён таксама быў членам Палітбюро ЦК КПК. Рашэнне аб выключэнні Сюй Цайхоу з партыі было прынята ў панядзелак на нарадзе Палітбюро, якая прайшла пад старшынствам Генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна.

Прысутныя заслухалі даклад Камісіі Цэнтральнага ваеннага савета па праверцы дысцыпліны аб сур'ёзным парушэнні Сюй Цайхоў партыйнай дысцыпліны. Зараз справа будзе перададзена ў органы ваеннай пракуратуры. У сур'ёзных прававых і дысцыплінарных парушэннях падазраюць яшчэ трох чыноўнікаў. Сярод іх былы старшыня Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР Цзян Цзэмінь, былы намеснік міністра грамадскай бяспекі КНР Лі Дуншэн і былы намеснік генеральнага дырэктара Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі Ван Юнчунь. Яны таксама выключаны з шэрагаў Кампартыі Кітая.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040