У Сянгане адзначылі гадавіну вяртання пад юрысдыкцыю Кітая
  2014-07-02 17:22:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Сянгане першага ліпеня прайшлі святочныя мерапрыемствы з нагоды 17-ай гадавіны вяртання пад юрысдыкцыю КНР. На плошчы Залатой Баухініі былі паднятыя дзяржаўны і раённы сцягі. Пазней на ўрачыстым сходзе з прамовай выступіў кіраўнік раёна Лян Чжэньін. Чыноўнік заклікаў жыхароў Сянгана прыкладаць намаганні для дабрабыту рэгіёну.

Ён таксама пералічыў галоўныя задачы сваёй адміністрацыі. Па словах Лян Чжэньіна, у першую чаргу, неабходна падтрымліваць эканамічнае развіццё. Праца ў гэтым напрамку ідзе. Па статыстыцы, у бягучым фінансавым годзе адміністрацыйныя выдаткі раёна выраслі больш, чым на 100% у параўнанні з 1997 годам.

Мясцовы бюджэт павялічыўся за кошт эканамічнага прыросту, што спрыяла паляпшэнню жыцця народа. Другой мэтай чыноўнік назваў палітычныя рэформы ў адпаведнасці з Асноўным законам Сянгана пад кіраўніцтвам цэнтральнага ўрада. Яшчэ адным прыярытэтам стане ўмацаванне ўзаемадаверу і супрацоўніцтва з мацерыковай часткай Кітая.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040